Jump to content

Wy/be/Астрахань

From Wikimedia Incubator
< Wy | be
Wy > be > Астрахань

Астрахань — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Астраханскай вобласці. Насельніцтва — 532 тыс. чалавек (2017). Заснаваны ў 1558 годзе. Знаходзіцца ў адной часавай зоне UTC+4.

Зразумець

[edit | edit source]

Астрахань часта называюць Каспійскай сталіцай, Паўднёвай Венецыяй і Горадам народаў. Апошняе — гэта адсылка да шматнацыянальнай гісторыі горада і рэгіёну. Значная частка архітэктуры старой Астрахані пабудавана прадстаўнікамі самых розных дыяспар — персідскай, армянскай, татарскай, нямецкай і гэтак далей. На гарадскіх базарах і цяпер гучаць дзесяткі моў, а ў вобласці акрамя рускіх, казахаў і татараў (тры найбуйнейшыя групы насельніцтва) пражываюць прадстаўнікі малавывучаных карэнных народаў.

Геаграфія

[edit | edit source]

Горад размешчаны на 11 астравах Прыкаспійскай нізіны, у верхняй частцы дэльты Волгі ў 1534 км на паўднёвы ўсход ад Масквы. Асноўная частка горада (тры з чатырох районаў) размешчаная на левым беразе Волгі, які злучаны з правым двума мастамі.

Клімат

[edit | edit source]

Астрахань знаходзіцца ў зоне паўпустынь. Клімат умераны, рэзка-кантынентальны з рэзкімі перападамі темпетатур, гарачымі летамі і халоднымі зімамі. Для горада характэрная вельмі нізкая вільготнасць паветра, багацце сонечных дзён. Па колькасці ападкаў Астрахань з'яўляецца самым буйным з засушлівых гарадоў Еўропы.

Як дабрацца

[edit | edit source]
  • Міжнародны аэрапорт Нарыманава размешчаны ў паўднёвай частцы горада, злучаны з гістарычным цэнтрам маршруткамі і тралейбусам. Ажыццяўляюцца рэгулярныя палёты з Масквы, Санкт-Пецярбурга, гарадоў Казахстана і Турцыі.
  • Чыгуначны вакзал Астрахань I знаходзіцца ў Ленінскім раёне Астрахані. Штодзённыя зносіны з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Валгаградам, Тамбовам, Разанню, Махачкале, гарадамі Заходняй Сібіры, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана. Дзейнічаюць прыгарадныя зносіны па гарадах і сёлах рэгіёну.

Дзе спыніцца

[edit | edit source]
  • Park Inn Astrakhan — гасцініца ля вакзала. Вуліца Анры Барбюса, 29.
  • U-Hostel — хостэл у гістарычным раёне Белы горад. Вуліца Свердлава, 58.
  • Хостэл Gabzov — хостэл у гістарычным раёне Белы горад. Вуліца Міхаіла Алад'іна, 8.