Jump to content

Wy/be/Расія

From Wikimedia Incubator
< Wy | be
Wy > be > Расія
Месцазнаходжанне Расіі на мапе Еўропы

Расія — краіна ў Усходняй Еўропе і паўночнай частцы Азіі.

Зразумець

[edit | edit source]

Агульная інфармацыя

[edit | edit source]

Найбуйнейшая па плошчы дзяржава свету: 17 075 063 км² або 11,46 % плошчы ўсёй сушы Зямлі, што амаль удвая больш, чым плошча Канады якая займае другое месца.

Геаграфія

[edit | edit source]

Агульная працягласць межаў Расіі — 60 933 км (з іх 38 808 км — марскія межы); межы Расіі на поўначы і на ўсходзе — марскія, на поўдні і на захадзе — у асноўным сухапутныя. Тэрыторыя Расіі амываецца трымя акіянамі і наступнымі марамі: Паўночны Ледавіты акіян — Чукоцкае, Усходне-Сібірскае, Лапцевых, Карскае, Пячорскае, Баранцава; Атлантычны акіян — Балтыйскае, Чорнае, Азоўскае; Ціхі акіян — Японскае, Ахоцкае, Берынгава.

Клімат

[edit | edit source]

Размяшчэнне ў паўночнай частцы Еўразіі, г. зн. тэрыторыя краіны ў асноўным ляжыць паўночней 50° пн. ш., абумовіла яе знаходжанне ў арктычным, субарктычным, умераным і часткова ў субтрапічным кліматычных паясах. Пераважная частка тэрыторыі размешчаная ва ўмераным поясе. Разнастайнасць клімату залежыць таксама ад асаблівасцей рэльефу і блізкасці або аддаленасці акіяна.

Насельніцтва

[edit | edit source]

На 1 студзеня 2008 года насельніцтва Расіі складала 142,0 млн чалавек.

Рэгіены

[edit | edit source]

Расія з'яўляецца федэратыўнай дзяржавай. Яна складаецца з 83 суб'ектаў федэрацыі (21 рэспубліка, 46 абласцей, 9 краёў, 1 аўтаномная вобласць, 4 аўтаномныя акругі, 2 горада федэральнага значэння).