Wy/be/Азія
Азія — частка сьвету, якая разам з Еўропай утварае мацерык Эўразію.
Зразумець
[edit | edit source]Зьмяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і Зямлі і зьяўляецца найбольш населенай з астатніх. Плошча — каля 43,4 млн. км², насельніцтва — каля 3720 млн. чал. Мяжа з Еўропай праходзіць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарах, рацэ Эмба, Каспійскім моры, рацэ Кура, Сурамійскім перавалы, рацэ Рыёні, Чорным і Мармуровым моры, пралівах Басфор і Дарданелы, а з Афрыкай злучаная Суэцкім каналам. Ад Паўночнай Амерыкі яе аддзяляе вузкі Берынгаў праліў.
Амываецца Ціхім, Індыйскім, Паўночным Ледавітым акіянамі і унутранамацярыковымі морамі Атлянтычнага акіяна. Мае вобласьці ўнутранага сьцёку — басейны Каспійскага і Аральскага мора, азёры Балхаш і Байкал. Тры чвэрці тэрыторыі гэтай часткі сьвету займаюць горы і плоскагор’і. На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага да экватарыяльнага.
Часткі Азіі
[edit | edit source]- Заходняя Азія;
- Паўднёва-Заходняя Азія;
- Паўднёвая Азія;
- Паўднёва-Ўсходняя Азія;
- Усходняя Азія;
- Паўночная Азія;
- Сярэдняя Азія.