Jump to content

Wy/be/Еўропа

From Wikimedia Incubator
< Wy | be
Wy > be > Еўропа
Часткі Еўропы:

  Заходняя Еўропа

  Цэнтральная Еўропа

  Усходняя Еўропа

  Паўночная Еўропа

  Паўднёвая Еўропа

  Азіяцкія часткі еўрапейскіх краін

Еўропа — частка свету ў паўночным і ўсходнім паўшар'і. Плошча 10 400 000 км², распасціраецца ад Азіі на ўсходзе да Атлантычнага акіяна на захадзе.

Зразумець

[edit | edit source]

Найвышэйшая кропка Эўропы — гара Эльбрус ў Расеі вышынёй 5 642 м. Найвышэйшая кропка Заходняй Эўропы — гара Монблан ў Альпах вышынёй 4 807 м. Самая доўгая рака Эўропы — Волга (яе даўжыня 3 530 км), якая бярэ выток на Валдайскім узвышшы ў Расеі і ўпадае ў Каспійскае мора. Самае вялікае прэснаводнай возера Эўропы — Ладаскае.

Клімат Эўропы мяняецца ад субтрапічнага на узбярэжжах Міжземнага і Чорнага мораў на поўдні, да субарктычнага на ўзбярэжжах Баранцавага мора і Паўночнага Ледавітага акіяна на поўначы. У Эўропе велізарная колькасьць магчымасьцяў для вандроўкі, разнастайнасць культур і месцаў ад урбаністычных мэгаполісаў да найпрыгажэйшых пейзажаў.

Рэгіены

[edit | edit source]
  • Ібэра (Андора, Гібральтар, Гішпанія і Партугалія). Краіны Пірэнэйскага паўвострава славяцца багатай і самабытнай культурай, а таксама ветлівымі і жыццярадаснымі жыхарамі.
  • Прыбалтыка (Латвія, Летува, Эстонія). Тры невялікіх дзяржавы, якія славяцца працяглымі пляжамі Балтыйскага мора, старымі сярэднявечнымі гарадамі і прыгожымі прыроднымі краявідамі.
  • Скандынавія (Данія, Ісьляндыя, Нарвэгія, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Швэцыя). Захапляючыя дух пейзажы: горы, азёры, леднікі, гейзеры, вадаспады, вулканы, фіёрды і шхеры. Гэтыя краіны - адны з самых халодных у Эўропе, але і для аматараў экстрэмальнага адпачынку тут знойдзецца прытулак.
  • Цэнтральная Еўропа (Аўстрыя, Вугоршчына, Нямеччына, Ліхтэнштайн, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэхія, Швайцарыя). Цэнтральная Эўропа злучае усход і захад, зьяўляецца рэгіёнам, дзе германская культура суседнічае са славянскай. Дом для незьлічоных гістарычных гарадоў, казачных замкаў, лясоў, горных хрыбтоў, галоўным з якіх зьяўляюцца Альпы.
  • Балканскі рэгіен (Альбанія, Боснія і Герцагавіна, Баўгарыя, Паўночная Македонія, Малдова, Румынія, Сэрбія, Харватыя, Чарнагорыя). Балканы — рэгіен з багатай, часьцяком бурнай гісторыяй. Гарыстыя краявіды, лясы і азёры, на фоне якіх можна ўбачыць манастыры і крэпасьці, ўражваюць турыстаў. Таксама цікавыя гістарычныя гарады, якія развіваліся ва ўмовах уплыву розных культур.
  • Бэнілюкс (Бэльгія, Нідэрлянды, Люксэмбург). Краіны, якія злучыліся ў саюз.
  • Грэцыя, Турэччына і Кіпр. Краіны Эўропы з найбольшай колькасьцю сонечных дзён. Выдатнае месца для аматараў пляжнага адпачынку ці турыстаў, якія цікавяцца старажытнай гісторыяй. На тэрыторыях цяперашніх краін у ў мінулым былі вядомыя дзяржавы, такія як Візантыя, Урарту, Армянская Кілікія і Асманская імпэрыя. У Турэччыне захавана вялікая колькасьць старажытных асманскіх, армянскіх і грэчаскіх збудаваньняў.
  • Паўднёвы Каўказ (Азэрбайджан, Армэнія, Грузія). Горная сістэма Каўказ, якая працягнулася ад Чорнага да Каспійскага мора, з'яўляецца натуральнай мяжой паміж Эўропай і Азіяй. Гістарычную спадчыну, багацце краявідаў і ўнікальныя прыродныя ўмовы робяць рэгіён цікавым для турыстаў. Пры гэтым пэўныя праблемы для падарожнікаў ствараюць некалькі лякальных зон тэрытарыяльных канфліктаў.
  • Расея, Украіна і Беларусь. Расея — велізарная краіна, якая працягнулася ад Эўропы да Ціхага акіяна. Украіна — прыязная для турыстаў краіна з аўтэнтычнымі гарадамі Адэса, Львоў і Кіеў і турыстычнымі ўзбярэжжамі Чорнага і Азоўскага мораў. Да поўначы ад Украіны ляжыць Беларусь, краіна з самай вялікай колькасьцю некранутых лясоў і дзіўным для сучаснай Эўропы эканамічным і палітычным рэжымамі.
  • Францыя і Манака. Францыя адна з самых папулярных сярод турыстаў краін у сьвеце. Гісторыя, культура, мода і, безумоўна, кухня. Шырока вядомыя францускія віны і сыры. Францыя можа прапанаваць славутасьці Парыжа - адзін з самых буйных у сьвеце музэяў Люўр, Эйфэлеву вежу, велічэзную Трыюмфальную арку. Парыж традыцыйна лічыцца горадам закаханых, таму ён папулярны для правядзення мядовага месяца. Зімовы адпачынак можна правесьці у францускіх Альпах. Рамантычныя падарожжы чакаюць наведнікаў замкаў даліны Люары, Нармандыі і Брэтані, блакітнага берага на Французскай Рыўеры.
  • Апэніны (Ватыкан, Італія, Мальта, Сан-Марына). Рым, Фларэнцыя, Вэнэцыя і Піза ўваходзяць у маршруты многіх падарожнікаў сьвету, і гэта толькі частка з большага. Італія і ляжаць побач дзяржавы маюць надзвычай багатую гісторыю і культуру. Італія займае першае месца па колькасьці гістарычных помнікаў, аднесеных да сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
  • Брытанскія астравы (Вялікабрытанія, Ірляндыя, Гернсі, Мэн, Джэрзі). Вялікабрытанія — краіна з багатай гісторыяй і культурай, стрыжань былой Брытанскай імпэрыі, якая на працягу стагодзьдзяў ўключала ў сябе шматлікія культуры і пры гэтым заставалася цьвёрдай. Ірляндыя вядомая сваімі характэрнымі звычаямі, традыцыямі, фальклорам, а таксама дзівоснымі прыроднымі краявідамі.

Часткі Еўропы

[edit | edit source]