Wn/be/74-я цырымонія Залаты глобус

From Wikimedia Incubator
< Wn‎ | beWn > be > 74-я цырымонія Залаты глобус
Jump to: navigation, search

9 студзеня 2017

Вядучы Джымі Фэлан

8 студзеня 2017 года ў гатэлі Беверлі-Хілтан, Каліфорнія, адбылося штогадовае ўручэнне ўзнагарод прэміі «Залаты глобус» за заслугі ў вобласці кінематографа і тэлебачанні за 2016 год. Прэміі «Залаты глобус» уручаюцца за дасягненні як у кінематографе, так і на тэлебачанні.

Вядучым цырымоніі ўручэння ўзнагарод стаў комік Джымі Фэлан, вядомы па яго забаўляльнай праграме «Сёння ўвечары» (Template:Wn/be/lang-en).

У фільма «Ла-Ла Лэнд» — 7 узнагарод. Стужка атрымала прэмію ў катэгорыі «лепшая камедыя або мюзікл». Раян Гослінг і Эма Стоўн атрымалі ўзнагароды як лепшыя акцёры. Гэты ж фільм быў ганараваны ўзнагародамі за лепшую рэжысуру, лепшы арыгінальны сцэнарый, лепшую музыку да фільма і лепшую арыгінальную песню.

Фільм пра сталенне «Месяцовае святло» (Template:Wn/be/lang-en) быў прызнаны лепшым драматычным фільмам года.

Кейсі Афлек прызнаны лепшым драматычным акцёрам за яго працу ў фільме «Манчэстэр ля мора» (Template:Wn/be/lang-en).

Ізабель Юпер названа лепшай драматычнай актрысай за ролю ў французскім фільме «Яна» (Template:Wn/be/lang-en).

Першым для атрымання ўзнагароды — за лепшую мужчынскую ролю другога плана ў кінастужцы — на сцэну падняўся Аарон Тэйлар-Джонсан, ганараваны прэміяй за працу ў фільме «Пад покрывам ночы» (Template:Wn/be/lang-en). Пазней Віёла Дэвіс атрымала ўзнагароду як лепшая актрыса другога плана за ролю ў фільме «Агароджы» (Template:Wn/be/lang-en).

Лепшым драматычным тэлесерыялам прызнана «Карона» (Template:Wn/be/lang-en), а лепшым камедыйным ці музычным серыялам — «Атланта» (Template:Wn/be/lang-en).

Клэр Фой з «Кароны» атрымала «Залаты глобус», як лепшая драматычная тэлевізійная актрыса, а Трэйсі Эліс Рос ганаравана ўзнагароды, як лепшая камедыйная тэлевізійная актрыса за працу ў фільме «Чарнаваты» (Template:Wn/be/lang-en).

«Народ супраць О. Джэя Сімпсана: Амерыканская гісторыя злачынстваў» (Template:Wn/be/lang-en) атрымаў узнагароду ў намінацыі «Лепшая тэлестужка ці мінісерыял».

Падчас цырымоніі Мэрыл Стрып, якая атрымала ўзнагароду за выдатныя заслугі, абрынулася з крытыкай на абранага прэзідэнта Трампа.

Атрымліваючы ўзнагароду з рук сваёй сяброўкі актрысы Віёлы Дэвіс, Стрып загаварыла пра падзею, якая адбылася «ў рэальным жыцці», ад якой у яе «разрывалася сэрца». Стрып мела на ўвазе крытыку і пародыю на журналіста New York Times, з якой выступіў Дональд Трамп. Пасля гэтага яна прамовіла, што «прынцыповая прэса» павінна стаць стрымальным фактарам для Трампа.

Амерыканская актрыса Мэрыл Стрып ганаравана прэміяй імя Сэсіла Дэ-Міля за выдатныя заслугі ў кінематографе на цырымоніі ўручэння прэмій «Залаты глобус».

Штогадовыя прэміі, якія ўручаюцца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы, прыцягваюць да сябе ўвагу кінематаграфістаў і акцёраў, якія спрабуюць прыцягнуць цікавасць да цырымоніі ўручэння прэмій «Оскар», якая адбудзецца ў лютым.


Крыніцы[edit]


VOA logo.svg Гэты артыкул змяшчае матэрыялы з артыкула «В Калифорнии вручены премии «Золотой глобус»», апублікаванага VOA News і размешчанага ў грамадскім здабытку (умовы на англійскай і на рускай).


Template:Wn/be/Каментарыі:Wn/be/74-я цырымонія Залаты глобус