Jump to content

Wn/be/Ярмошына адказала назіральніку з Бярозы

From Wikimedia Incubator
< Wn | be
Wn > be > Ярмошына адказала назіральніку з Бярозы

27 лютага 2018

Лідзія Міхайлаўна Ярмошына.

Незалежны назіральнік з Бярозы Сяржук Русецкі атрымаў адказ ад Цэнтрвыбаркама на свой зварот адносна абрання Дзмітрыя Гукіна дэпутатам Першамайскага сельскага Савета Бярозаўскага раёна. Справа ў тым, што, паводле пратакола аб выніках падліку галасоў ад 18 лютага, за Гукіна прагаласавала менш выбаршчыкаў, чым супраць яго, што робіць немагчымым яго перамогу на выбарах.

У сваім адказе старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў сувязі з пададзенай назіральнікам заявай была праведзена праверка.

У ходзе яе высветлілася, што па заяве самога Дзмітрыя Гукіна, які палічыў лічбы ў фінальным пратаколе памылковымі, на выбарчым участку № 30 быў праведзены паўторны падлік галасоў. І пасля яго аказалася, што ў пратаколе ад 18 лютага былі памылкова перастаўлены месцамі лічбы аб колькасці выбаршчыкаў, якія прагаласавалі за кандыдата і супраць яго. То бок 39 выбаршчыкаў прагаласавала супраць усіх, а 50 — за Гукіна, а не наадварот, як было напісана ў пратаколе.

Сябры ўчастковай камісіі ўчастка для галасавання № 30 патлумачылі гэтую памылку тым, што самаадчуванне старшыні камісіі падчас падліку галасоў рэзка пагоршылася. Гэты факт, паводле слоў сябраў камісіі, могуць пацвердзіць і назіральнікі ўчастка.

Ярмошына паведамляе, што па выніках паўторнага падліку галасоў Першамайскай сельскай выбарчай камісіяй складзены новы пратакол, які пацвярджае выбранне Дзмітрыя Гукіна дэпутатам Першамайскага сельскага Савета дэпутатаў.

Крыніцы

[edit | edit source]

{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}