Jump to content

Wn/be/Хактывісты запрашаюцца да ўдзелу ў опенсорс-хакатоне

From Wikimedia Incubator
< Wn | be
Wn > be > Хактывісты запрашаюцца да ўдзелу ў опенсорс-хакатоне

26 ліпеня 2019
Template:Wn/be/Тэма Каманда IT-валанцёраў «Фаланстэра» і опенсорс-актывісты з нямецкіх суполак «KartevonMorgen» і Wechange.de 11—18 жніўня 2019 года ладзяць хакатон па развіцці «Мапы заўтрашняга дня».

Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.

Мэта хакатону – запусціць шэраг новых функцый (напрыклад, дадаванне падзей), і інтэграваць рашэнні (пераклад на беларускую мову, адаптаваць рэйтынг, дадаць геападпіску і інш.). Таксама мэтай з’яўляецца павелічэнне інтэграцыі Мапы з іншымі адкрытымі пляцоўкамі, такімі як «WikiData», «Wikipedia», «OpenstreetMap» з дапамогай зручнай функцыі экспарту/імпарту і API, каб у будучыні стварыць фэдэрацыю свабодных сэрвісаў.

Арганізатары чакаюць удзельнікаў, якія ведаюць або актыўна вывучаюць нейкія з наступных тэхналогіяў: JavaScript, npm, Node.js, React, Redux, Leaflet, SuperAgent, Purecss, Rust, SQLite, API таксама UX-дызайнера і спецыяліста ў datascience.

Хакатон будзе адбывацца на аграсядзібе каля 100 км ад Мінска. Арганізатары арганізуюць калектыўны выезд і прыезд. Забяспечваюць пражыванне і ежу ўдзельнікам.

Крыніцы

[edit | edit source]

{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}


Template:Wn/be/Haveyoursay

























Template:Wn/be/Yes