Jump to content

Wn/be/У 2019 годзе Беларусь прыме Еўрапейскія гульні

From Wikimedia Incubator
< Wn | be
Wn > be > У 2019 годзе Беларусь прыме Еўрапейскія гульні

19 лістапада 2016

Падчас Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якая праходзіла 21-22 кастрычніка 2016 года, большасцю галасоў было прынята рашэнне — горад Мінск прыме II Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе[1].

Беларусь выдаткуе на арганізацыю і правядзенне Еўрапейскіх гульняў каля 50 мльёнаў долараў ЗША. Пра гэта заявіў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі.

Па словах міністра спорта, вялікіх капітальных укладанняў у выглядзе будаўніцтва новых арэн не будзе. Спатрэбіцца толькі дабудаваць тую інфраструктуру, якая і так была ў планах — рэканструкцыю стадыёна «Дынама» плануецца завяршыць у канцы 2017 года.

Зноскі