Jump to content

Wn/be/У Літве — новы ўрад

From Wikimedia Incubator
< Wn | be
Wn > be > У Літве — новы ўрад

24 кастрычніка 2016

Лідар Саюза сялян і зялёных Рамунас Карбаўскіс

У Літве па выніках другога тура парламенцкіх выбараў сфарміраваны новы склад Сейма.

Галоўнай сенсацыяй выбараў стаў фенаменальны поспех правацэнтрысцкага Літоўскага саюза сялян і зялёных. У мінулым скліканні ў гэтай партыі быў толькі адзін мандат, а ў новым — 56.

Сацыял-дэмакраты, якія лідыравалі ў мінулым скліканні, атрымалі 17 месцаў і апынуліся толькі на трэцім месцы, а другое занялі кансерватары, у якіх 31 дэпутацкае крэсла.

Чацвёрку партый, якія ў рознай канфігурацыі могуць скласці ўрадавую кааліцыю, замыкаюць лібералы, у якіх 14 дэпутацкіх мандатаў. Дарэчы, яшчэ некалькі месяцаў назад лібералы лічыліся аднымі з найбольш верагодных фаварытаў гэтых выбараў, але іх пазіцыі аслабіў карупцыйны скандал.

Праўда, непрыемнасці, звязаныя з выкрыццямі, падзейнічалі на лібералаў у меншай ступені, у алрозненні ад Партыі працы, заснавальнікам якой з'яўляецца багаты прадпрымальнік расійскага паходжання Віктар Успаскіх. «Працаўнікі» змаглі атрымаць толькі два месцы ў Сейме новага склікання. Эксперты прагназуюць, што палітычная кар'ера Успаскіх скончана.

Яшчэ адна неадназначная фігура літоўскай палітыкі — Раландас Паксас, які трынаццаць з паловай месяцаў знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта Літвы, але быў зняты ў выніку імпічменту. Партыя «Парадак і справядлівасць», ад якой Паксас прайшоў у Еўрапарламент, атрымала 8 месцаў, столькі ж, колькі і «Выбарчая акцыя палякаў Літвы — саюз хрысціянскіх сем'яў».

Акрамя таго, па адным мандаце атрымалі Партыя цэнтра, Літоўская партыя зялёных і «Літоўскі спіс». Чатыры дэпутацкія месцы ўзялі самавылучэнцы.


Крыніцы

[edit | edit source]
Гэты артыкул змяшчае матэрыялы з артыкула «В Литве – новое правительство», апублікаванага VOA News і размешчанага ў грамадскім здабытку (умовы на англійскай і на рускай).


Template:Wn/be/Каментарыі:Wn/be/У Літве — новы ўрад