Wn/be/Кіраўніцтва «Полацк-Шкловалакно» супраць Свабоднага прафсаюза
8 жніўня 2019
Свабодны прафсаюз Беларускі атрымаў афіцыйны адказ ад кіраўніцтва ААТ «Полацк-Шкловалакно» на просьбу патлумачыць, чаму на стэндзе, які знаходзіцца на прахадной заводу, забараняюць размяшчаць прафсаюзныя ўлёткі. Адказ выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара прадпрыемства Рамана Блізнёва: ячэйкі стэнду ўжо занятыя і «выкарыстоўваюцца для гаспадарчай дзейнасці…» Чальцы прафсаюза здзіўленыя такім адказам, бо інфармацыйны стэнд на прахадной прадпрыемства прызначаны якраз для інфармацыі грамадскіх аб’яднанняў, а ніяк не для «гаспадарчай дзейнасці» адміністрацыі заводу.
Размяшчаць сваю інфармацыю на стэндзе лідарам прафсаюза забаранілі 19 ліпеня, у дзень, калі старшыня СПБ Мікола Шарах меў сустрэчу з дырэктарам заводу «Полацк-Шкловалакно» Алегам Курыліным. Як паведамляе афіцыйны сайт СПБ, падчас сустрэчы Алег Курылін «кляўся не пераследаваць чальцоў СПБ». Паабяцаў таксама пайсці на перамовы з СПБ, але толькі ў тым выпадку, «калі пабачыць хаця б аднаго чальца Свабоднага прафсаюзу сярод працаўнікоў заводу». Паміж іншым, Курылін згадзіўся, што заробкі ў працоўных прадпрыемства малыя і не адпавядаюць іхнім высілкам.
Пры гэтым дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалапкно» сам з’яўляецца сябрам афіцыйнага «Белхімпрафсаюза» і лічыць нармальным, калі працадаўца знаходзіцца ў адным прафсаюзе з працоўнымі, сваімі падначаленымі. Алег Курылін перакананы, што на заводзе ніяк не парушаюцца міжнародныя канвенцыі аб свабодным аб’яднанні працоўных у прафсаюз.
Крыніцы
[edit | edit source]Аўтар тэксту: Зьміцер Міраш
{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}