Jump to content

Wn/be/Змаганне з COVID-19 можа расцягнуцца на 12—18 месяцаў

From Wikimedia Incubator
< Wn | be
Wn > be > Змаганне з COVID-19 можа расцягнуцца на 12—18 месяцаў

10 красавіка 2020

Дэлегацыя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) наведала Віцебск, каб ацаніць эпідэміялагічную сытуацыю ў рэгіёне. У складзе дэлегацыі — два супрацоўнікі Еўрапейскага бюро арганізацыі ў Капенгагене і прадстаўнік штаб-кватэры СААЗ у Жэневе. Эксперты сустрэліся з мясцовымі ўладамі і наведалі медычныя ўстановы абласнога цэнтру.

Кіраўнік місіі СААЗ Патрык О’Конар падчас сустрэчы ў Віцебскім аблвыканкаме, паведаміў, што да гэтага дэлегацыя працавала ў Кітаі і Іспаніі. Падкрэсліў, што сітуацыя ў кожнай краіне развіваецца па-рознаму і адзінага для ўсіх рэцэпту няма.

Важна, як адзначылі прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, быць гатовымі да працяглай барацьбы з эпідэміяй, якая можа расцягнуцца на 12—18 месяцаў. Таксама важна адцягнуць пік заражэння, каб сістэма аховы здароўя была гатовая даць рады.

Падчас сустрэчы зазначалася, што барацьба з COVID-19 — гэта не толькі праблема аховы здароўя, але і органаў улады, прамысловасці, бізнесу, грамадства ўсцяж. Перамагчы каранавірус можна толькі агульнымі намаганнямі.

У сваю чаргу, кіраўнік Віцебскай вобласці Мікалай Шарстнёў адзначыў, што кожная краіна выбірае для сябе аптымальны варыянт. «Пазіцыя Беларусі — не толькі змагацца з эпідэміяй, але і захаваць эканоміку. Аднак абарона людзей — першасная», — сказаў старшыня Віцебскага аблвыканкаму.

Пасля сустрэчы ў аблвыканкаме дэлегацыя СААЗ пабывала ў медычных установах Віцебску. Свае меркаванні міжнародныя экспэрты агучаць 11 красавіка падчас брыфінгу ў Мінску.

На 10 красавіка, паводле Міністэрства аховы здароўя, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання каранавірусам у Беларусі складае 1 962 (169 выздаравелых). Памерла 19 чалавек.

Крыніцы

[edit | edit source]

{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}