Jump to content

Wn/be/Генасамблея ААН не прызнала рэферэндум у Крыме

From Wikimedia Incubator
< Wn | be
Wn > be > Генасамблея ААН не прызнала рэферэндум у Крыме

27 сакавіка 2014

Зала Генеральнай Асамблеі ААН

Генеральная Асамблея ААН у чацвер, 27 сакавіка 2014 года, прыняла рэзалюцыю рэкамендацыйнага характару, якая абвяшчае несапраўдным рэферэндум, па выніках якога было прынята рашэнне аб аддзяленні Крыма ад Украіны і далучэнні да Расіі.

За прыняцце гэтай рэзалюцыі прагаласавалі 100 краін, 11 выступілі супраць, 58 устрымаліся. Некалькі дзяржаў з 193 членаў ААН не бралі ўдзел у галасаванні. Паводле слоў заходніх дыпламатаў, колькасць галасоў «за» апынулася вышэйшая за чаканую, нягледзячы на агрэсіўнае лабіяванне Масквы супраць гэтага дакумента.

Пазіцыю РФ па «Рэзалюцыі па Украіну» падтрымалі: Арменія, Беларусь, Балівія, Куба, Паўночная Карэя, Нікарагуа, Судан, Сірыя, Венесуэла і Зімбабвэ.


Крыніцы

[edit | edit source]
Гэты артыкул змяшчае матэрыялы з артыкула «Генасамблея ААН не прызнала рэферэндум па Крыме», апублікаванага VOA News і размешчанага ў грамадскім здабытку (умовы на англійскай і на рускай).


{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}



Wn/be/Category:Анексія Крыма, 2014