Wn/be/Акцыя «Чарнобыльскі шлях—2017» у Мінску
27 красавіка 2017
26 красавіка 2017 года ў Мінску праходзіла традыцыйная акцыя з нагоды 31-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. У аргкамітэце акцыі — прадстаўнікі партыяў АГП, БНФ і «Зялёныя», БХД, рухаў «За свабоду» і «Разам», кампаніі «Гавары праўду».
Збор на «Чарнобыльскі шлях» быў абвешчаны а 18:00 каля кінатэатру «Кастрычнік», што ля станцыі мэтро «Акадэмія навук». Там адбыўся непрацяглы мітынг, пасьля якога пачалося шэсьце вуліцаю Сурганава да Чарнобыльскай капліцы, што на скрыжаваньні Арлоўскай і Карастаянавай. Былі заўважаны расцяжкі з наступным зместам: «Жыве незалежная Беларусь», «Час спыняць астравецкую пачвару», «Нет островетской АЭС», «Чернобыль — працяг расейскага генацыду беларускага народу!».
У 18.30 пачаўся арганізаваны рух калоны па вуліцы Сурганава. Колькасць удзельнікаў на пачатку руху, каля крамы «Рыга» і каля Чарнобыльскай капліцы была прыкладна аднолькавая і складала каля 500 чалавек. У 20:15 назіральнікі адзначылі, што ўсе ўдзельнікі мітынгу пакінулі Кіеўскі сквер і разышліся.
Цягам масавага мерапрыемства прысутнічала каля 30 супрацоўнікаў у форме «АМАП» і «міліцыя», каля 10 супрацоўнікаў ДАІ і 50 асобаў у цывільнай вопратцы. У 18:10 супрацоўнікі міліцыі закрылі праходы з метро «Акадэмія навук» на месца збору, на месцы збору супрацоўнікі ў форме даглядалі рэчы ўдзельнікаў. Каля Кіеўскага скверу было заўважана скапленне міліцыйскай спецтэхнікі.
Крыніцы
[edit | edit source]Аўтар тэксту: Вясна
Аўтар тэксту: Вясна
{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}