Wn/be/«Дзень Волі» ў Мінску
25 сакавіка 2018
З 10 гадзінаў раніцы пачаліся рухі каля Тэатра опера і балета ў Мінску. Да месца правядзення канцэрта сцягнуты спецтранспарт — каля 15 бусаў, адна машына хуткай дапамогі, дзяжурыць каля 200 супрацоўнікаў міліцыі па форме, каля дзесятку ў цывільным.
Паведамляецца, што затрыманы палітык Мікалай Статкевіч, якому было адмоўлена ў правядзенні шэсця ад пл. Якуба Коласа да святочнага канцэрта. Некалькі дзён яго пільнавалі супрацоўнікі міліцыі каля дома.
Па вуліцы Дарашэвіча калона больш, чым з дзесяць аўтазакаў, ёсць машыны для перавозкі затрыманых. На вуліцы Чырвоная, а таксама каля ст.м. Якуба Коласа таксама стаяць аўтазакі.
Тым часам на месцы канцэрта растаўленыя рамкі, стаіць шыльда з абазначынымі забароненымі для праносу рэчамі.
Каля тэатру пачалі запускаць людзей на святочны канцэрт. Дагляд ажыцяўляюць восем супрацоўнікаў міліцыі.
Валанцёры пераносяць агароджванне, каб павялічыць бяспеку тэхнічнай зоны. Колькасць супрацоўнікаў міліцыі дакладна не вядома, на кожным уваходзе дагляд, гендарны прынцып захоўваецца, рамак няма, ёсць ручныя металашукальнікі ва ўсіх.
Крыніцы
[edit | edit source]{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}