User talk:Antos Kazmyarchuk/mainpage

From Wikimedia Incubator

Красиво.

Спасибо!! -- Antos’ Kazmyarchuk 10:53, 10 September 2006 (UTC)[reply]

А статей у вас скоро будет больше чем в той, не накрыли бы нас всех в инкубаторе)) --Yaroslav Zolotaryov 21:11, 9 September 2006 (UTC)[reply]

Стараемся! А до той еshchё много пахать придётся.. -- Antos’ Kazmyarchuk 10:53, 10 September 2006 (UTC)[reply]

Так, хораша.

Але ёсць прынцыповыя заўвагі:

  • Даволі не на месцы выглядае гэты збор значкоў. Чаму не тыя, якія зараз, строгія і ў сучасным стылі афармлення, дэкаруюць, але ўвагі на сябе не адцягваюць?
  • Частку структуры катэгорый і доступу да іх, як зараз на галоўнай, хацелася б бачыць і тут -- не замест, а дадаткова да наяўных.
  • Шапка (графіка, два радкі, яшчэ трэці справа) займае проста непрыстойна шмат месца -- у мяне ці не чвэрць карыснага (пад першай гарыз. лінейкай) экрану.

Трошачкі ўсё гэта псуе ўражанне. Па сваіх заўвагах сёння зраблю прапанову.

Дробная заўвага -- хіба такія дрэнныя аранжавыя лініі? Яны ўносілі дадатковую прыемнасць успрыймання -- цёплы, не-трывожны, колер. Прыдалося б. Yury Tarasievich 07:29, 11 September 2006 (UTC)[reply]




1.Значкі - блакітныя значкі выглядалі б, гааў, блякла на і так невыразнай палітры. Хаця, замяніць іх не цяжка..


2.Ну! Я ж думаў, што туды стаўляць.. І вось, што атрымалася. А на катэгорыі гал. старонкі я не глядзеў, усё большасцю перакладаў з іншае вікі (а што сам навыдумляў - "праблемы грамадства" і гд). І, да таго ж, безумоўна, патрэбны будуць усе катэгорыі, што там (у мяне пералічаны). Можна інтэрпрэтаваць, ніхто не спрачаецца.


3.Шапка - гляньце: гэткая ж па велічыні на румынскай, грузінскай, ісландскай, англійскай,.. (вельмі шмат яшчэ прыкладаў)

Аранжавыя лініі я не прыбіраў, я звычайна пераклаў выгляд румынскай вікі + выгляд выд.арт і календару - з ісландскай. А ідэю выявы падказала грузінская старонка (дарэчы, гэта вельмі выразная рэч, асабліва для тых, хто выпадкова патрапіць і не будзе мець падтрымкі кірыліцы - адразу рэпрэзентуе мову). Дык вось, у гэтай мяшанцы не знайшлося месца для аранжавых рысак, я не ведаю куды іх прыстасоўваць.

PS Гэта - закансерваваны выгляд, праект. Я не збіраюся замяняць гал. стар. на яго. Арыентуюся на будучыню, дзе, бясспрэчна, будзе галасаванне па выглядзе гал.стар..

PPS Дзякуй за заўвагі! -- Antos’ Kazmyarchuk 20:23, 11 September 2006 (UTC)[reply]

Пакуль што, як вы, пэўна, бачылі, я перафарматаваў наяўную галоўную ў папярочны выгляд, вывеў у шаблоны, трошкі падрэзаў. Мне і самому не ўсё ў ёй падабаецца, але гэта, прынамсі, выглядае, дастаткова "кананічна", каб не ствараць анты-іміджа. Тымчасова няхай пабудзе. А вось вы кажаце грузінская, ісландская, румынская -- а чаму б не зазірнуць на нямецкую (па арганізацыю, дарэчы, зроблена з тымі самымі блакітнымі значкамі), на французскую (па звыш-эстэтычнуюграфіку) :)). Yury Tarasievich 06:57, 12 September 2006 (UTC)[reply]
Так, бачыў, няхай такой, мабыць, і застанецца. А наконт значкоў, дык не гармануюць колеры аніяк.. Хаця я зраблю і варыянт з тымі значкамі -- Antos’ Kazmyarchuk 14:07, 12 September 2006 (UTC)[reply]
Лічу апошні варыянт старонкі вельмі няўдалым. Чаму:
1. Зніклі некаторыя катэгорыі, выведзеныя на Main_Page. Чаму Народнае мастацтва Беларусі заслугоўвае менш увагі, чым Поп-культура?:-/
2. Зніклі "гарады" (імхо даволі эстэтычна і файна выглядала)
3. Я думаю, катэгорый павінна быць: 1) больш; 2) яны павінны быць у слкпок, а не ў радок (як цяпер). Mienski 07:15, 12 September 2006 (UTC)[reply]
Тут клопат у чым -- як адзначана, у нас пакуль што пуставата. А дадаць беларускую плашку -- трывіяльнае дзеянне ўпісання шаблона, аналагічнага галоўнаму (Беларускія катэгорыі на від). Тое самае з праблемай "слупок ці радок" -- пытанне толькі ў прапорцыях, гэты самы шаблон можа быць выкладзены і слупком -- толькі абмежаваць яго з двух бакоў. Апроч таго, новыя шаблоны могуць быць укладаныя адзін у аднаго. Дызайн, ажыццёўлены праз стылевыя аркушы, зручнейшы за табліцавы.
З гарадамі -- так, гэта прыгожа, але гэты элемент -- для беларускага партала. Адм. падзел як мерка гэта выдатна, але чаму Гродна, і не Наваградак, не Вільня? Чаму Мінск, і не Слуцк? Чаму Віцебск, і не Полацк? Магчыма, варта зрабіць беларускі партал ужо зараз?
Вышыўка -- выдатны артыкул, але без ілюстрацый ён шмат траціць. Yury Tarasievich 07:50, 12 September 2006 (UTC)[reply]
Наконт артыкула пра вышыўку. Будуць фотаздымкі аўтарскія, але крыху пазней. Больш таго, планую серыю артыкулаў па этнаграфіі. Rusalka

дызайн галоўнай старонкі[edit source]

Выглядае сцісла, нават аскетычна. Асабіста для мяне -- досыць прыемна. Забаўны метад рэалізацыі адмысловых ліній без стыль-аркушаў. :)) Але не варта ставіць верт. крапкаваныя лініі злева і справа, бо яны проста з'ядаюць месца. Калі у правай яшчэ можна "бачыць пэўны сэнс", то левая не на месцы абсалютна. Назвы секцый варта дадаткова "адбіць", ці то каляровымі падкрэсленнямі, магчыма, не на ўсю шырыню калонкі, ці то колерам шрыфту. Ці вядомы вам штатны механізм улучэння вікі-старонкі, або яе часткі, у старонку? Я неяк не знайду. Yury Tarasievich 07:40, 13 November 2006 (UTC)[reply]

Я толькі ўмею ўлучаць падстаронкі (накштлт. /featured) ў старонку. Здаецца, Гук тут добра ў гэтых праграмаваннях арыентуецца, ён будзе ведаць. -- Anton Kazmyarchuk 19:03, 13 November 2006 (UTC)[reply]
Наконт крапкавання - толькі што прыбраў, не ведаю.. успрыманню шкодзяць гэтыя [edit], так што пакуль не выглядае вельмі прыгожа. -- Anton Kazmyarchuk 19:06, 13 November 2006 (UTC)[reply]


Ці не занадта сціпла? Сумнавата будзе :) Большасць Вік імкнуцца навігацыю схаваць, а на галоўную старонку змясціць карыснае і цікавае - магчыма нам рана аб гэтым думаць, бо артыкулаў пакуль мала, але ўсё жа... --MaximLitvin 09:25, 13 November 2006 (UTC)[reply]

Вось-вось, у ідэале выдатны артыкул - марнаванне часу. Досыць цікава праблему з выдатнымі артыкуламі вырашылі сербы (sr.wikipedia.org), аднак тут пакуль няма такой, як у іх, базы. Я сачу за галоўнай старонкай сіб.вікіпедыі, і ўсе больш упэўніваюся, што ў малых віках дадаткі кштлт. календара, навінаў, цікавасцяў - мёртвая прастора. Мяне, напрыклад, перш за ўсё, калі заходжу на нейкую віку, цікавіць спасылка на Specıal:Statistics, і лічба артыкулаў. А для тых, хто збіраецца карыстацца матэрыяламі ёсць змест і пошук. -- Anton Kazmyarchuk 19:03, 13 November 2006 (UTC)[reply]
Аднак, сёе-тое такі можа быць менавіта на штодня у кожнай віксе -- імяніны (каталіцкія і праваслаўныя). Аўтарызаваныя календары прадаюцца за капейкі. Дарэчы, я менавіта імяніны меў на ўвазе, пытаючыся пра "старонку ў старонцы". Yury Tarasievich 22:00, 13 November 2006 (UTC)[reply]

Я таксама заўважыў, што пераважна імкнуцца схаваць. Але не ўсе. Гэта да пытання прэцэдэнту. А што больш важна, па-мойму, -- разгорнутая навігацыя лепей спрыяе пашырэнню/напаўненню *і* карыстанню. А строгі дызайн не адцягвае ўвагі ад зместу. Затое я за максімальнае (але без фанатызму :) выкарыстанне мультымедый у артыкулах. Yury Tarasievich 09:52, 13 November 2006 (UTC)[reply]

Гарызантальныя лініі трэба ўзмоцніць, губляюцца. Можа, узяць стандартныя "чатыры злучкі"? Yury Tarasievich 22:00, 13 November 2006 (UTC)[reply]

Каб я ведаў, што такое "чатыры злучкі". Гарызантальныя лініі былі так задуманы ад пачатку. Калі ж наогул усе лініі скасаваць, так зусім абы-што атрымаецца. -- Anton Kazmyarchuk 22:04, 13 November 2006 (UTC)[reply]
Ну вось гэтае ----, з якога робяцца шэрыя падкрэсленні назваў раздзелаў. Yury Tarasievich 22:12, 13 November 2006 (UTC)[reply]
Я паспрабую, хаця такая думка ў мяне ўжо была -- Anton Kazmyarchuk 22:25, 13 November 2006 (UTC)[reply]
Ай, дык лепей жа выглядала з тымі кропкамі, ці не так? -- Anton Kazmyarchuk 22:27, 13 November 2006 (UTC)[reply]
А мо і няблага.. -- Anton Kazmyarchuk 22:29, 13 November 2006 (UTC)[reply]
Здаецца, гэта канчатковы варыянт. Мяняць ужо няма чаго. -- Anton Kazmyarchuk 22:07, 13 November 2006 (UTC)[reply]

Ага, і вось яшчэ што. Каб не было "зусім сумна", але каб не напінацца на пустым месцы з "выдатным артыкулам", можна было б выстаўляць у абсяг "Гэтага дня" артыкул (фрагмент) з ілюстрацыяй, калі ёсць, хто нарадзіўся, або што адбылося, або ў гэтым родзе. Yury Tarasievich 22:15, 13 November 2006 (UTC)[reply]

Ой, так трэба ж будзе стварыць 365(6) падстаронак з тымі падзеямі, нараджэннямі і г.д.. -- Anton Kazmyarchuk 22:25, 13 November 2006 (UTC)[reply]
На гэта праграмы ёсць, -- каб даставаць. А вось каб укладваць? Не праз iframe жа гэта рабіць.
Ну, і пункціры таксама добра выглядаюць. Адно што трохі не хапае колеру і "пуста" ўверсе. Можа, даць колер у назвы раздзелаў (Сусвет, Беларусь, артыкул) і павялічыць кегль у шапцы (колькасць артыкулаў)? Таксама трэба б даць шапку або ў табліцу на 2 калонкі або праз clear=right (як было), каб не траціць цэлага радка на раўнаны справа абзац (правілы і пад.). Yury Tarasievich 07:32, 14 November 2006 (UTC)[reply]
Як нас у школе вучаць - пішыце выключна блакітнымі чарніламі. Прычына - гэта выглядае годна, афіцыйна. Абзац жа з "правіламі" і так зусім малы, хто дрэнна бачыць, так і не прачытае, што там напісана. Я лічу - каб гэта выглядала сур'ёзна - трэба так і пакінуць, альбо як прапанаваць, каб яна яшчэ "сур'ёзнейшай" зрабілася. А з-за размалёвак, значкоў, выяў гэта будзе такі, гааў, зусім наадварот. -- Anton Kazmyarchuk 14:01, 16 November 2006 (UTC)[reply]
Можа, і так. Тое, што я лічу прынцыповым -- можна бачыць у апошняй праўцы гэтай старонкі.
Таксама хачу звярнуць увагу на сінтаксіс вызначэння кеглю шрыфта, і на тое, што "для вачэй" лягчэйшыя не гэтыя дзівосныя 95 і 85 працэнтаў (адкуль яны бяруцца наогул?), а менавіта памер у цэлую колькасць пунктаў, пад якія ў распаўсюджаных шрыфтах існуюць гатовыя палепшаныя загатоўкі. Зараз яшчэ хачу вярнуць уэлыя пункты ў шаблоны, і, напрыклад, з майго боку пярэчанняў і не мелася б больш. Yury Tarasievich 14:23, 16 November 2006 (UTC)[reply]
Мне ўсё спадабалася, аднак думаю што ўсё ж трэба вярнуць дапамогу на месца і крыху паменшыць. Ці можа як можна яе ўлучыць насупраць двух галоўных радкоў як бы паміж імі. Так можна? -- Anton Kazmyarchuk 14:30, 16 November 2006 (UTC)[reply]
А куды -- "вярнуць"? Як яна ў вас бачыцца? У мяне -- зраўнавана справа зверху. А як трэба?
І не трэба малы шрыфт, паверце, для вачэй добра 9-ка і вышэй. 8-ка нават у газеце не заўсёды робіцца. Yury Tarasievich 14:40, 16 November 2006 (UTC)[reply]
Кажыце мне "ты", бо яшчэ малады зусім, каб мне "Вы" казалі.
"Дапамога" -- дзесьці паміж сярэдзінай і правым бокам. 8-ку ўжываць не буду. -- Anton Kazmyarchuk 14:46, 16 November 2006 (UTC)[reply]
Я вось чаго не разумею -- ці гэта спецыяльна робіцца, што выкладваецца ізноў вось так:
Артыкулаў у белвікі: 2560
Новыя артыкулы • Усе артыкулы: Паводле алфавіта • Паводле катэгорый
                                                            дапамога | правілы
Г. зн., два слоўцы (дапамога і правілы) забіраюць у "залатым" месцы паласы цэлы (пусты) радок. Перад гэтым сёння я было зрабіў, каб была табліца з 2 клеткамі няроўнай шырыні, у левую -- колькі артыкулаў і катэгорыі, у правую -- гэтыя два словы. Ці і чым гэта было дрэнна?
А наконт "ты" -- :) мне думаецца, што, каб у супольнасці было ўсім камфортна, варта трымацца пэўнай фармалістыкі і ветлівага тону :). Адзін малады, другі не малады. Дыскусіі будуць выглядаць сюрэалістычна. :) Yury Tarasievich 20:07, 16 November 2006 (UTC)[reply]

Мо фон зрабіць не белым? А і на самой справе - у энцыклапедыі галоўнае навігацыя і змест. --MaximLitvin 08:07, 14 November 2006 (UTC)[reply]

Без пустога радка -- добра. Усё ж застаюцца два моманты:
  • Ці не назваць, тымчасова, секцыю "Выдатны артыкул" "Адзін з артыкулаў" -- як звычайна робяць у сеціўных энц-ях (random article)?
  • Сінтаксіс вызначэння кеглю "без прабела" (9pt) бянтэжыць Оперу, якая разумее гэтакі запіс як 9 кропак-піксаляў. Ці існуюць у іншых чытачах праблемы, калі кеглб запісаны "з прабелам"? Yury Tarasievich 10:17, 17 November 2006 (UTC)[reply]
Неяк не хочацца "Адзін з артыкулаў", можа лепей "Адметны артыкул" ці "Добры артыкул"?
Не ведаю наконт чытачоў-праглядачоў, але з прабелам літары робяцца быццам буйнейшымі (Fırefox 2.0)-- Anton Kazmyarchuk 11:32, 17 November 2006 (UTC)[reply]
Як наконт назвы "артыкул дня"? У такой назве, думаю, чытаюцца і выбар, і выпадковасць.
А літары робяцца буйнейшымі законна, як мне здаецца. Думаю так таму, што ў Оперы робіцца тое самае, і тыя буйнейшыя літары, якія паказвае Опера -- гэта і ёсць, на маё вока, 9 пунктаў. А тое, што зараз у Оперы (без прабелаў) -- гэта 9 піксаляў (глядзеў павелічальнай праграмай).
А напр., Конкерар дык паказвае "без-прабельны" сінтаксіс правільна. Yury Tarasievich 12:21, 17 November 2006 (UTC)[reply]
Не ведаю, як і думаць. Гляньце паасобку дзве апошнія версіі (цяперашнюю і папярэднюю). У абедзвюх - 2 пт, у цяперашняй - з прабелам, у папярэдняй - без яго. На цяперашнюю версію Fırefox не рэагуе -- паказвае буйные літары. На пап. версію (без прабела) -- рэагуе добра, паказвае малыя літары. А ў Вас? -- Anton Kazmyarchuk 14:07, 17 November 2006 (UTC)[reply]
Дагістарычны IE 5.0 паказвае малыя літары ў абедзвюх выпадках -- Anton Kazmyarchuk 14:09, 17 November 2006 (UTC)[reply]
Дзівосы. Вось што на юніксе (усе лінейныя параметры, як метрыка экрана і пад., правераныя):
  • Папярэдні варыянт [1]
    • Опера 9.02 паказвае тры памеры шрыфту:
      • драбнюсенькі -- злева ўверсе,
      • акуратны, на вока як 8-ка -- дапамога-правілы, шаблоны,
      • акуратны, на вока як 9-ка-10-ка -- артыкул, ніз
  • Актуальны варыянт
    • Опера 9.02 паказвае два памеры шрыфту:
      • акуратны, на вока як 8-ка -- дапамога-правілы, шаблоны,
      • акуратны, на вока як 9-ка-10-ка -- злева ўверсе, артыкул, ніз
    • Канкерор 3.54 паказвае аналагічна, з тою розніцай, што шрыфты выглядаюць быццам трошачкі большымі, 8-ка Оперы у ім выглядае 9-кай, 9-ка-10-ка Оперы -- пэўнай 10-кай.
Не ведаю, як тут быць, мне больш падабаецца паказ "9-10-кай" -- лягчэй чытаць, больш якасны выгляд (асабліва на LCD). Yury Tarasievich 14:33, 17 November 2006 (UTC)[reply]