User talk:Antos Kazmyarchuk/Спіс украінізмаў і паланізмаў у беларускай мове (80-ыя гг. 20 ст. - нашыя дні)

From Wikimedia Incubator

Калі вы ўбачылі ўкраінізм і паланізм, які адсутнічае ў нарматыўным слоўніку, але пачаў пускаць "карэнне" ў мову, дадайце яго, кл, у спіс. -- Antos’ Kazmyarchuk 19:02, 25 September 2006 (UTC)[reply]

Слоўнік русізмаў плануецца?:-/ ІМХО паланізацыя і ўкраінізацыя белмовы - нішто ў параўнанні з русіфікацыяй. Mienski 19:08, 25 September 2006 (UTC)[reply]
Вось ён тут: http://incubator.wikimedia.org/wiki/User:Antos_Kazmyarchuk/%D0%A1%D0%BF%D1%96%D1%81_%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96%D0%B7%D0%BC%D0%B0%D1%9E_%D1%83_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B5_%2830%D1%8B%D1%8F_%D0%B3%D0%B3._-_%D0%BD%D0%B0%D1%88%D1%8B%D1%8F_%D0%B4%D0%BD%D1%96%29. Аднак трэба прытрымлівацца правілаў - русізмы з слоўнікаў, беларускія адпаведнікі з слоўнікаў. -- Antos’ Kazmyarchuk 19:15, 25 September 2006 (UTC)[reply]

Кружэлка[edit source]

ІМХО у польскай мове выкарыстоўваюць "płyta", а не "kružełka" (?). Калі хочаце адпаведнік - "пластынка". Але падумайце, ці беларускі ён?:/ Mienski 10:10, 12 October 2006 (UTC)[reply]

Я сумняваюся ўвогуле наконт "кружэлкі" - я дакладна не ведаю, адкуль пайшло гэтае слова. А згодна з РБС94 "płyta"-е адпавядае "пласцінка". -- Antos’ Kazmyarchuk 20:47, 12 October 2006 (UTC)[reply]
Я не хачу Пана расчароўваць, але слова "кружэлка" пайшло ад беларускага слова "кружыць". Магчыма, варта яго пакуль што адносіць да размоўных, але паланізмам гэта, канешне, не з'яўляецца. Не трэба пхаць сюды словы, наконт якіх не пэўныя. Я ўчора паглядзеў у слоўнікі польска-беларускі і руска-польскі - і не знайшоў там слова, хоць чымсьці падобнага на "кружэлку". І, дарэчы, як н мой погляд, то гэтае слова нашмат больш беларускае, чымся "вядома скуль" узятае "пласцінка". Mienski 07:39, 13 October 2006 (UTC)[reply]

Кружэлка гэта, вядома ж, наватвор 1980-1990-х, і, бадай што, удалы, як і Сеціва. Зрэшты, тут забаўна, бо слова ўжо ёсць, а прадмету ўжо няма. :)) Yury Tarasievich 09:49, 13 October 2006 (UTC)[reply]

Кружэлкай часта называюць кампакт-дыскі. А ім яшчэ жыць і жыць;-) Mienski 09:58, 13 October 2006 (UTC)[reply]