Jump to content

User talk:Alexander Gouk~incubatorwiki

Add topic
From Wikimedia Incubator
Latest comment: 18 years ago by Yury Tarasievich in topic Ваеннае супрацоўніцтва

Вітаю! Давайце абмяркуем канцэпт галоўнае старонкі. Мне ў асноўным, спадабалася. Аднак, хачу спытацца: Навіны - тут згодна з праектам будуць Вікіньюс? Напалеон Орда - гэта "зарэзерваванае" месца для выбранага артыкула? А што за форма пад Напалеонам Ордам, што там будзе?

А так яшчэ адзіны момант - вось я лічу, што пакуль не трэба запаўняць "чырвоныя спасылкі" шляхам простага націскання, няхай яны застаюцца пустымі на час. Лепей глянуць будзе чаго не хапае і праз форму унізе галоўнае старонкі зрабіць новы артыкул. Бо гэты прэфікс Test-WP/be/ зробіць, гааў, шмат блытаніны затым ў ужо асобнай вікіпедыі. Вось. -- antos’ kazmyarchuk 08:17, 19 August 2006 (UTC)Reply

Прывітанне! З усяго таго, што зараз месціцца на галоўнай старонцы, толькі чатыры блокі (прывітанне, партал Беларусь, выбраны альбо якасны артыкул ды ў меншай ступені Змест) адпавядаюць таму, што на мой погляд, павінна быць на галоўнай старонцы. Асноўная ідэя канцэпту - максімальна кампактныя блокі, варта было б проста пашукаць у іншых моўных версіях лепшае і пабудаваць сваё. Калі ў Вас ёсць свае думкі на гэты конт альбо крытыка, калі ласка, праўце, перапрацоўвайце, рабіце свае альтэрнатыўныя прапановы. --Alexander Gouk 13:44, 21 August 2006 (UTC)Reply

Праўкі галоўнай старонкі

[edit source]

Аляксандр, у ВП "кожны можа", але вялікія праўкі на галоўнай старонцы прынята абмяркоўваць загадзя. Бессэнсоўныя праўкі ў шаблонах я ужо адкаціў. Іншыя пытанні -- у размовах галоўнай старонкі. Yury Tarasievich 06:23, 12 October 2006 (UTC)Reply

Ланцуг атрымаўся, вачыма цяжка ўспрымаецца. Але гэта толькі мой погляд. Але час і колькасць удзельнікаў яго ўсё роўна выправяць, асабліва калі "Ці ведаеце вы што..." на галоўнай старонцы праўду спавядае. Магчыма, запазычыць шматгадовую практыку ды галоўную старонку з іншага праекта (напрыклад, нямецкай) было б выдатнай ідэяй. Усё тое што ёсць там, прайшло не праз адно абмеркаванне і не праз адну галаву. --Alexander Gouk 06:41, 12 October 2006 (UTC)Reply

Пра ўласна выклад ушыркі я і не спрачаюся, гэта было тымчасова, пакуль не з'явіцца матэрыял. А вось балотны колер?? Ізноў прывітальны блок -- каму ён патрэбны, калі ёсць правілы? Шаблоны "Тэмы... на від" вы проста сапсавалі, прызнайце. :)
Нямецкі выклад гал.ст., дарэчы, на рэдкасць няўдалы -- як для энцыклапедыі, і ў кожным выпадку структура ням.вп аснавана на моцна развітых парталах. Іх-то (немцаў) я ў першую чаргу глядзеў. Yury Tarasievich 06:51, 12 October 2006 (UTC)Reply
Не, не сапсаваў. А немцы вельмі прывабную ўдалую старонку зрабілі. --Alexander Gouk 07:04, 12 October 2006 (UTC)Reply
Ну што вы мне расказваеце, як да вас было роўна без табліц, а па вас усё паехала ў розныя бакі з табліцамі? :) А стылевы аркуш я так падбіраў, каб глядзелася не толькі на цэлым экране, але і ў частковым экране Оперы. Карацей, пакуль гэта пакіньма.
Немцы -- уласна навігацыя гэта паласа, выкладзеная ўшыркі з выхадам на галоўныя раздзелы, рэшта зроблена як партал. Хачу Ікс -- у якім з 8 раздзелаў шукаць? Прывітанню, дарэчы, аддадзены адзін радок у "сляпым" месцы. Зусім не па-вашаму. :)) Yury Tarasievich 07:50, 12 October 2006 (UTC)Reply

Сцёб?

[edit source]

Дарэчы, словы: "Праз некалькі дзён адбудзецца адкрыццё беларускай вікіпедыі на афіцыйнай акадэмічнай мове", гэта сцёб ці рэальна?:) Mienski 07:17, 12 October 2006 (UTC)Reply

Так ці не, але і гэта, і Іван Нікіфаравіч мусяць пайсці з гал. ст. Нармальна працуем, дык якія жарты? Yury Tarasievich 07:52, 12 October 2006 (UTC)Reply

Сцёб--Alexander Gouk 08:08, 12 October 2006 (UTC)Reply

Аляксандр, ахалоньце крыху, калі ласка. Галоўную старонку такім хапком не прынята правіць. Нават калі тут засталіся былі, практычна, толькі мы з Антонам, змены абмяркоўваліся. Yury Tarasievich 08:21, 12 October 2006 (UTC)Reply
Не мне ж прыпякло. --Alexander Gouk 08:24, 12 October 2006 (UTC)Reply

Выпілі, ці што? :) Yury Tarasievich 08:26, 12 October 2006 (UTC)Reply

Я не п'ю. А астатнія 44% пад што? (Пытанне без падкантэксу) --Alexander Gouk 08:36, 12 October 2006 (UTC)Reply
Ну а чаго тады такая анархія? :) Лічба 44% = 100% / слупкі - 3% * слупкі, і дазваляе блокам роўна на патрэбную колькасць слупкоў ўкладацца як у цэлай шырыні экрану, так і з бакавой паліцай, як у жар-лісіцы ці Оперы. Эмпірычная лічба, з найбольш ужываных шырыняў бакавушкі. Yury Tarasievich 08:45, 12 October 2006 (UTC)Reply

Справа ў тым, што вы падагналі старонку пад сябе. Пад Оперу. Ні Эпіфані, ні Галеон, ні InternetExporer, ні Жарт.Птушка(Firefox) не паказваюць старонку такой, якой яе бачыце Вы. --Alexander Gouk 09:05, 12 October 2006 (UTC) У любым іншым браўзеры, навігацыя выглядае як ланцуг (Незал. ад апер. сістэмы).--Alexander Gouk 09:05, 12 October 2006 (UTC)Reply

А трэба было найперш сказаць. Опера 8 і 9 на ўсіх платформах, а таксама Канкерор -- як задумана (2 слупкі, а раней 4). ЖЛ -- з пустым месцам. ІЕ6 -- на ўсю шырыню, як зрэшты памкнуліся было зрабіць вы. Вось і падправілі б у рамках існуючага развязання, або сказалі. Трукаў, каб змагацца з ІЕ інтэпрэтацыяй стыль-аркушаў вядома дастаткова. А пасля вашай папраўкі выклад зламаўся ў Оперы. Yury Tarasievich 09:34, 12 October 2006 (UTC)Reply
Наконт месца я згодзен - мне таксама рэзала вочы пустая прастора... Толькі, ранейшае афармленне было нейкім больш арыгінальным...Astap 08:53, 12 October 2006 (UTC)Reply
Ды не, менавіта арыгінальным яно не было. Гэта звычайны варыянт, які робяць у папяровіках. А вось аптымальным для таго ўдзелу, які мы мелі тады -- было. Прыкрывала нашу ненапоўненасць. Зараз мы расцем, дык можна і "сацыялізавацца", пераходзячы на стандартныя метады афармлення, вядома, без фанатызму і дагматызму... Yury Tarasievich 08:57, 12 October 2006 (UTC)Reply
Пад арыгінальнасцю маў на ўвазе стыль афармлення блокаў, а не адну калонку ці яшчэ што. Хаця не ведаю як гэта было тэхнічна рэалізавана...
Я пра тое самае, пра разгорнутыя блокі. Прызнацца, я толькі пазней убачыў, што гэта добра і для чытача... Yury Tarasievich 09:35, 12 October 2006 (UTC)Reply


У мяне такое адчуванне, што мы зараз размаўляем на розных узроўнях. Я кажу на бытавым: мне падабаліся такія моманты, як адсутнасць рамкі і выдзяленне загалоўкаў 2-ма рысамі зверху і знізу:) Astap 09:42, 12 October 2006 (UTC)Reply
Ну, дык і гэта (мінімізацыя кольк. рамак і пад.) таксама -- "сучасны" (трэнд пачаўся ў 1990-я) папяровы дызайн. :) Yury Tarasievich 09:52, 12 October 2006 (UTC)Reply

Дапаможнікі

[edit source]

Якая мэта ў створанай Вамі старонцы "Дапаможнікі"? Гэта збор правіл транслітэрацыі з усіх моў? -- Anton Kazmyarchuk 15:08, 2 November 2006 (UTC)Reply

Хутчэй за ўсё як збор правіл па транслітэрацыі. Бо з некаторымі мовамі ўзнікаюць цяжкасці пры транслітэрацыі/перакладзе ўласных імён (шведская і г.д.). Была таксама прапанова разбіўкі артыкула, калі я дакладна зразумеў. --Alexander Gouk 15:47, 2 November 2006 (UTC)Reply
Патрэбная рэч. -- Anton Kazmyarchuk 17:10, 2 November 2006 (UTC)Reply

Ваеннае супрацоўніцтва

[edit source]

Тыя двукоссі, што вы паставілі, то пры наяўнасці канкрэтнай адсылкі да крыніцы, -- лішнія абсалютна. Мо, вы б іх самі прыбралі?.. Yury Tarasievich 12:49, 27 November 2006 (UTC)Reply

Але гэта ўсё ж такі стандарт у навуковых працах.--Alexander Gouk 12:52, 27 November 2006 (UTC)Reply
Навіна для мяне. Колькі ведаю, у навук. працах вызначэнне можна даваць без ніякіх двукоссяў, але, натуральна, з адсылкай. Yury Tarasievich 12:56, 27 November 2006 (UTC)Reply
...прынамсі, у такім кантэксце, як тут. Yury Tarasievich 12:59, 27 November 2006 (UTC)Reply
Тады пазнаёмцеся: Напрыклад, тут. Частка "Оформление цитат и ссылок" (ГОСТ).--Alexander Gouk 13:07, 27 November 2006 (UTC)Reply
Ну. ГОСТ 7-й серыі, які дарэчы, не рэгламентуе дарэчнасці ўжывання таго ці іншага варыянту. Што далей? Мы не чалавека цытуем, не крылатую фразу, а даем вызначэнне (паводле пэўнай крыніцы). Калі я правільна зразумеў вашу логіку, то кожны артыкул у папяровай энцыклапедыі, які дае вызначэнне, мусіў бы абстаўляцца двукоссямі і дакладнымі спасылкамі. Аднак, гэтага не адбываецца. Як думаеце, чаму?
Карацей, здымайце вы тое мудрагельства, дый годзе. Yury Tarasievich 13:23, 27 November 2006 (UTC)Reply

Your account will be renamed

[edit source]

02:17, 18 March 2015 (UTC)

Renamed

[edit source]

16:55, 21 April 2015 (UTC)