Jump to content

Wy/be/Белавеская пушча

From Wikimedia Incubator
< Wy | be
Wy > be > Белавеская пушча

Белаве́ская пу́шча — адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Эўропы, найбуйнейшы астатак рэліктавага першабытнага раўніннага лесу, які ў дагістарычны час рос на тэрыторыі Эўропы. Паступова ён быў высечаны і ў адносна непарушаным стане ў выглядзе буйнога масіву захаваўся толькі ў Белавескім рэгіёне (тэрыторыя Берасьцейскай вобласьці, Гарадзенскай вобласьці Беларусі і Падляскага ваяводзтва Польшчы. У 1992 годзе рашэньнем ЮНЭСКА Дзяржаўны нацыянальны парк «Белавеская пушча» ўключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны чалавецтва. У 1993 годзе яму прысвоены статус біясфэрнага запаведніка.