Wy/be/Антарктыда
Антарктыда — мацярык у паўднёвым паўшар’і Зямлі, які займае цэнтральную частку Антарктыкі.
Зразумець
[edit | edit source]Агульная інфармацыя
[edit | edit source]Цэнтр Антарктыды супадае з паўднёвым геаграфічным полюсам. Плошча кантынента 12,4 млн км². Берагі Антарктыды слаба парэзаны, пераважаюць ледавіковыя абрывы вышынёй 20—100 м. Абмываецца Паўднёвым акіянам. У напрамку да Паўднёвай Амерыкі цягнецца вузкі Антарктычны паўвостраў. У моры Роса ўзвышаецца дзеючы вулкан Эрэбус, вышынёй 3794 м.
Геаграфія
[edit | edit source]Антарктыда — самы высокі кантынент на Зямлі, сярэдняя вышыня з улікам ледавіковага покрыва 2040 м. Большая частка Антарктыды — пласкагор’е. Амаль увесь мацярык ўздоўж разломаў ад мора Уэдэла да мора Роса перасякаюць трансантарктычныя горы і падзяляюць Антарктыду на дзве часткі — Усходнюю і Заходнюю. Паверхня Заходняй Антарктыды значна ніжэйшая, з’яўляецца група астравоў, злучаных паміж сабой лёдам. Хрыбты размешчаны ў глыбіні мацерыка і на ўзбярэжжы. Самы высокі масіў Вінсан, вышынёй 5140 м. Антарктыда ўкрытая шчытом мацерыковага лёду, не занятая ледавікамі тэрыторыя каля 0,2—0,3 % — асобныя горныя вяршыні, хрыбты, невялікія ўчасткі сушы — антарктычныя аазісы. У летні перыяд плошча ледавіковага покрыва Антарктыды павялічваецца на 3—4 млн км² у выніку разрастання шэльфавых ледавікоў, перш за ўсё вакол Антарктычнага паўвострава і ў моры Роса.
Клімат
[edit | edit source]Кантынентальны антарктычны, халодны і суровы. Сярэднія тэмпературы зімой ад −20 да −30 °C на ўзбярэжжы і ад −60 да −70 °C ва ўнутраных раёнах; летам адпаведна ад −10 да −30 °C, −40 °C. Ападкі толькі ў выглядзе снегу: 30—50 мм у цэнтральнай частцы Антарктыды, 700—1000 мм на ўзбярэжжы за год. Моцныя штармавыя цыкланічныя і сцёкавыя вятры ў прыбрэжных раёнах дасягаюць скорасці 50—60, часам 80 м/с. Нягледзячы на сусветнае пацяпленне, за апошнія 35 гадоў тэмпература ў Антарктыдзе істотна панізілася. Тэмпература паветра каля паверхні зніжаецца на 0,7 °C кожныя дзесяць гадоў.
Насельніцтва
[edit | edit source]Свабодныя ад лёду ўчасткі ўзбярэжжа і скалы ўкрыты лішайнікамі, імхамі, водарасцямі; фаўна своеасаблівая і бедная: пінгвіны, буравеснікі, паморнікі, каля 70 відаў членістаногіх. З-за суровасці клімату ў Антарктыдзе няма пастаяннага насельніцтва. Часовае насельніцтва базіруецца на навуковых станцыях і складае ад 4000 чалавек летам, да 1000 чалавек зімой. Антарктыдзе прысвоены інтэрнэт-дамен верхняга ўзроўню.aq і тэлефонны прэфікс +672.
Краіны, якія прэтэндуюць на тэрыторыі ў Антарктыдзе
[edit | edit source]