Wn/be/Распачаты прыём заяваў на LVEE 2019

From Wikimedia Incubator
< Wn‎ | beWn > be > Распачаты прыём заяваў на LVEE 2019

3 ліпеня 2019

15-я міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабодных праграм Linux Vacation/Eastern Europe (LVEE 2019) адбудзецца з 22 па 25 жніўня пад Мінскам.

Арганізацыйны камітэт ужо пачаў прымаць даклады і заявы на ўдзел, а таксама запрашае фундатараў да супрацы.

Штогадовая беларуская канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабоднага праграмавання заўсёды збірае пад Мінскам адмыслоўцаў гэтай галіны з Беларусі, Расіі, Украіны, краін Еўрасаюза.

Арганізатары LVEE 2019 — суполка менскіх карыстальнікаў Linux, а таксама дзейныя сябры супольнасці open source з Гродна і Брэста. Рэкамендаваныя для ўдзелу ў канферэнцыі мовы – расійская, беларуская і англійская.

У Linux Vacation/Eastern Europe прафесійны абмен досведам спалучаецца з трохдзённымі нефармальнымі стасункамі паміж ўдзельнікамі на прыродзе. Арганізацыйны камітэт дзейнічае на грунце валанцёрства і займаецца зборам тэзісаў выступленняў, складаннем праграмы канферэнцыі, такім чынам забяспечваючы яе высокі прафесійны ўзровень. Фармат канферэнцыі ўлучае слуханне дакладаў, кароткіх выступаў, удзел у workshop’ах, круглых сталах. Абсяг тэмаў, выяўленых на канферэнцыі, традыцыйна шырокі — ад расповедаў пра новыя свабодныя тэхналогіі, праграмныя прадукты і досвед іх укаранення да аналізу праўных і эканамічных бакоў свабодных ліцэнзій. Тэзісы канферэнцыі, якія плануецца выдаць перад канферэнцыяй, змяшчаюць у сабе тэзісы прынятых да LVEE 2019 дакладаў, традыцыйны блок інтэрв’ю.

Таксама арганізацыйны камітэт запрашае да ўдзелу фундатараў. Мерапрыемства традыцыйна падтрымліваюць IT-фірмы, зацікаўленыя ў супрацы з кваліфікаванымі адмыслоўцамі галіны свабоднага праграмавання, а таксама ў падтрымцы культуры свабоднага праграмавання як сацыяльна важкага феномена. Ужо цяпер пра падтрымку LVEE 2019 абвясцілi кампаніi EPAM Systems, SaM Solutions, Collabora, Percona, MyCloud, hoster.by.

Крыніцы[edit | edit source]

{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}