Wn/be/Археолагі выявілі схаваную піраміду ў старажытным горадзе мая
17 лістапада 2016
Мексіканскія і амерыканскія археолагі ў старажытным горадзе мая Чычэн-Іца ўнутры храма Кукулькана выявілі яшчэ адну піраміду.
Яна дасягае 10 метраў у вышыню. Унутраная піраміда датуецца 500—800 гадамі нашай эры. Верагодна, яна мае лесвіцу і алтар у верхняй частцы.
Унутры храма Кукулькана, паводле меркавання прафесары антрапалогіі Джофры Брасвела з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега, можа існаваць набор з некалькіх невялікіх пірамід.
Раней навукоўцы знайшлі ўнутры Кукулькана яшчэ дзве ўкладзеныя адна ў адну піраміды. Адкрытая структура стала трэцяй і самай маленькай. Пра наяўнасць унутры храма другой піраміды археолагам было вядома з 1940-х гадоў. У 2015-м пад пірамідай Кукулькана даследчыкі выявілі падземнае возера.
Піраміда Кукулькана (бога ветру, вады, агню і паветра) пабудавана мая ў перыяд з IX па XII стагоддзе. Яна служыла для культавых мэт (на яе вяршыні размяшчаўся храм, у якім вернікі здзяйснялі чалавечыя ахвярапрынашэнні — успорвалі жываты і вырывалі сэрцы), а таксама ў якасці календара.
Горад Чычэн-Іца, у якім размешчана піраміда, быў заснаваны ў VI стагоддзі, а ў канцы XII стагоддзя спусцеў. У 1988 годзе старажытны горад быў унесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якія штогод наведваюць больш за мільён турыстаў.
Крыніцы
[edit | edit source]
{{Wn/be/Каментарыі:Template:Wn/be/PAGENAME}}
Службовая інфармацыя | Статыстыка наведванняў • Звесткі пра старонку |
- Wn/be/17 лістапада 2016
- Wn/be/Археалогія
- Wn/be/Паўночная Амерыка
- Wn/be/Архітэктура
- Wn/be/Джофры Брасвел
- Wn/be/Славутасці
- Wn/be/Славутасці Мексікі
- Wn/be/Гісторыя
- Wn/be/Гісторыя Мексікі
- Wn/be/Кукулькан
- Wn/be/Культура
- Wn/be/Культура Мексікі
- Wn/be/Мая, цывілізацыя
- Wn/be/Мексіка
- Wn/be/Навука
- Wn/be/Навука ў Мексіцы
- Wn/be/Навука ў ЗША
- Wn/be/Навука і тэхналогіі
- Wn/be/Піраміда Кукулькана
- Wn/be/Рэлігія
- Wn/be/Рэлігія ў Мексіцы
- Wn/be/Сан-Дыега
- Wn/be/Будаўніцтва
- Wn/be/ЗША
- Wn/be/Чычэн-Іца
- Wn/be/Апублікавана